wd wp Пошук:

Закон аб Імператарскім доме

Закон аб Імператарскім доме (яп.: 皇室典範 ко:сіцу тэмпан?, «традыцыйныя палажэнні аб Імператарскім доме») — закон Японіі № 3 ад 16 студзеня 1947 года, які рэгулюе нормы перадачы ў спадчыну Імператарскага прастола, сістэму і структуру Імператарскага дому, а таксама дзейнасць Савета Імператарскага дому Японіі.

Гісторыя закона

Першая рэдакцыя Закона аб Імператарскім доме была прынята 11 лютага 1889 года, у часы існавання Японскай імперыі, паводле прамога імператарскага ўказу. Пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне, 16 студзеня 1947 года паводле патрабаванняў новай Канстытуцыі Японіі[1] была зацверджана другая рэдакцыя гэтага Закона, гэтак званы Закон № 3.

Для адрознівання дзвюх рэдакцый першую часта завуць Былым Законам аб Імператарскім доме (яп.: 旧皇室典範), а другую — Законам аб Імператарскім доме. Апошні дзейнічае у Японіі дагэтуль.

У 1949 годзе да другой рэдакцыі Закона аб Імператарскім доме была ўнесена папраўка Законам № 134, якая адцягвала момант уступлення Закона ў сілу да 1 чэрвеня 1949 года.

Структура закона

Закон аб Імператарскім доме складаецца з пяці раздзелаў і дадаткаў, якія абумовілі дзеянне Закона:

Зноскі

  1. Артыкул 2 Канстытуцыі Японіі прадугледжваў прыняцце новага Закона аб Імператарскім доме: Імператарскі Прастол з’яўляецца спадчынным і перадаецца ў спадчыну ў адпаведнасці з Законам аб Імператарскім доме, прынятым Парламентам Японіі. Канстытуцыя Японіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імператары Японіі
Катэгорыя·Крыніцы права Японіі
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Японіі