Закон Оўкена — эмпірычная залежнасць паміж тэмпам росту ВУП і тэмпам росту беспрацоўя, якая прадугледжвае, што зніжэнне тэмпу росту ВУП на 2 % прыводзіць да павышэння ўзроўню беспрацоўя на 1 %. Пры гэтым кропкай адліку бярэцца тэмп росту ВУП у 3 % у год[1].
Закон названы па імені амерыканскага эканаміста Артура Оўкена. У рэальнасці гэта не закон, а тэндэнцыя са мноствам абмежаванняў па краінах, рэгіёнах, свеце ў цэлым і перыядах часу.
Y − Y ∗
Y ∗
= − B
u
c
{\displaystyle {\frac {Y-Y*}{Y*}}=-Bu_{c}}
,
дзе Y — фактычны ВУП, Y* — патэнцыйны ВУП,
u
c
{\displaystyle u_{c}}
— узровень цыклічнага беспрацоўя, B — эмпірычны каэфіцыент адчувальнасці (звычайна прымаецца 2). Па кожнай краіне ў залежнасці ад перыяду будзе свой каэфіцыент B.
З формулы выходзіць, што калі цыклічнае беспрацоўе ў краіне адсутнічае, фактычны ВНП роўны патэнцыйнаму, то ёсць у эканоміцы задзейнічаны ўсе магчымыя вытворчыя рэсурсы.
Следства з закона Оўкена:
Y
1
−
Y
0
Y
0
= −
B (
u
1
−
u
0
)
1 − B
u
0
{\displaystyle {\frac {Y_{1}-Y_{0}}{Y_{0}}}=-{\frac {B(u_{1}-u_{0})}{1-Bu_{0}}}}
1
,
u
1
{\displaystyle Y_{1},u_{1}}
— ВНП і ўзровень беспрацоўя ў бягучым перыядзе
0
,
u
0
{\displaystyle Y_{0},u_{0}}
— ВНП і ўзровень беспрацоўя ў базавым перыядзе
Практыка паказвае, што закон Оўкена выконваецца далёка не заўсёды, гэта значыць не з’яўляецца універсальным эканамічным законам.