wd wp Пошук:

Зажынкі

Канут Русецкі «Жнярка»

Зажынкі — старадаўні абрад, звязаны з пачаткам жніва. Быў шырока распаўсюджаны ў славянскіх народаў. На зажынкі першы сноп зжынала захавальніца роду — маці (пры адсутнасці — старэйшая дачка) пад зажынкавыя песні.

Калі жыта, ячмень і пшаніца паспелі, гаспадыня бярэ хлеб-соль і грамнічную свечку і ідзе ў поле зажынаць ніву; яна жне сярпом першы сноп раллі, нясе яго дадому і ставіць сноп на кут пад абразамі, у іншых мясцовасцях — у хляве, дзе ён стаіць да канца малацьбы. Пазней гэты сноп абмалочваюць асобна і збожжа свенцяць у царкве, а перад пасевам змешваюць з новым насеннем. Саломай з першага снапа закормліваюць кароў, каб не хварэлі. Часам зажынкі рабіліся ў прысутнасці святара.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларускія абрады і звычаі
Катэгорыя·Народны каляндар усходніх славян