wd wp Пошук:

Задні мозг

Задні мозг — аддзел галаўнога мозга. Складаецца з моста і мазжачка.

Мост

Мост

Мост прадстаўлены белым і шэрым рэчывамі. Праз яго праходзяць валокны, па якіх нервовыя імпульсы ідуць уверх да нейронаў вялікіх паўшар’яў або ўніз — да прадаўгаватага і спіннога мозга.

Мазжачок

Мазжачок

Мазжачок (яго часам называюць малым мозгам) знаходзіцца ззаду прадаўгаватага мозга. Ён складаецца з сярэдняй звязваючай часткі (чарвяк мазжачка) і двух паўшар’яў.

Паўшар’і мазжачка пакрыты карой (шэрае рэчыва), якая мае шматлікія ўзвышэнні (звіліны) і паглыбленні (барозны). Белае рэчыва, якое ляжыць пад карой, звязвае паўшар’і мазжачка паміж сабой, а таксама з іншымі аддзеламі ЦНС. У мазжачок паступае інфармацыя ад мышцаў, сухажылляў, суставаў, рухальных цэнтраў галаўнога мозга. Усё гэта дазваляе мазжачку рэгуляваць мышачны тонус, кантраляваць раўнавагу, каардынаваць рухі. Пры пашкоджанні мазжачка паходка чалавека робіцца няўстойлівай, а ру рук і ног — рэзкімі. Страчваецца плаўнасць і каардынацыя рухаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Галаўны мозг