Заві́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Завішына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Нястанавіцкага сельсавета[1].