wd wp Пошук:

ЗАЗ-968

ЗАЗ-968ЗАЗ-968 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: ЗАЗ
Выпуск: 19711994
Зборка:  СССР Украіна
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")МеМЗ-968/968H/968Г[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хуткасная ручнаяХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 3730 мм
Шырыня: 1570 мм
Вышыня: 1400 мм
Колавая база: 2160 мм
Маса: 840 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 40 л

ЗАЗ-968 «Запарожац» (Экспартаваўся пад брэндам «Yalta») — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1972 па 1994 гады.

На базе аўтамабіля ствараліся спецыяльныя версіі для кіроўцаў, якія маюць абмежаванні па здароўю. Значная частка Запарожцаў (да 30% ад агульнага выпуску)[1] паступала ў органы сацзабеспячэння і Савецкага камітэта ветэранаў вайны(руск.) бел. і размяркоўвалася бясплатна або са значнымі скідкамі.

ЗАЗ-968 / ЗАЗ-968А

ЗАЗ-968А У 1971 годзе ЗАЗ-968 змяніў на канвееры мадэль ЗАЗ-966. Асноўнае адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключалася ва ўсталяванні мадэрнізаванага рухавіка МеМЗ-968. Першапачаткова знешне мадэль практычна не адрознівалася ад ЗАЗ-966.

У 1973, у сувязі з узмацненнем сусветных патрабаванняў да пасіўнай бяспекі аўтамабіляў, з’явіўся новы варыянт — ЗАЗ-968А. Ад базавай мадэлі ён адрозніваўся абноўленым вонкавым выглядам, траўмабяспечным рулём з энергапаглынаючым элементам, тармазамі з асобным прывадам на пярэднія і заднія колы, рамянямі бяспекі і замком запальвання з супрацьугонным механізмам. Гэтая мадэль серыйна выпускалася да 1980 года, і пастаўлялася як на ўнутраны, так і на знешні рынак, пры гэтым вытворчасць мадэлі ЗАЗ-968 паступова памяншалася і спынілася ў 1978 годзе.

Мадыфікацыі ЗАЗ-968 і ЗАЗ-968А

ЗАЗ-968М

ЗАЗ-968М У 1979 годзе ў серыю пайшоў ЗАЗ-968М з адноўленым знешнім выглядам.

Адрозненні ЗАЗ-968М ад ЗАЗ-968А

Мадыфікацыі ЗАЗ-968М

Базавай была мадыфікацыя ЗАЗ-968М-03 з 40-моцным рухавіком працоўным аб’ёмам 1197 см³. З 1979 па 1982 гады базавай мадэллю рухавіка быў МеМЗ-968Э з карбюратарам К-127, а з 1983 — МеМЗ-968Н з карбюратарам К-133 або К-133А. У 1979 годзе сталі вырабляць мадыфікацыю «грамадзянскую» (не інвалідную) ЗАЗ-968М-005, абсталяваную рухавіком МеМЗ-966Г (28 к.с., 887 см³). Акрамя таго, да 1 студзеня 1983 года ўсталёўваліся рухавікі з карбюратарам ДААЗ-2101-20: МеМЗ-968ГЭ магутнасцю 45 к.с., ступень сціскання 7,2, і МеМЗ-968БЭ магутнасцю 50 к.с., ступень сціскання 8,4.

Канструкцыя

Асаблівасцямі мадэлі з’яўляюцца: заднематорная кампаноўка, V-падобны рухавік паветранага ахалоджвання ў адным блоку з трансмісіяй, аўтаномны ацяпляльнік.

Запарожац меў кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Для таго, каб сесці на заднія сядзенні, неабходна было адкінуць пярэднія. Самі сядзенні маглі трансфармавацца ў спальныя месцы. Інтэр’ер салона быў выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку і пенаполіурэтану.

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі ЗАЗ-968 / 968А / 968М[2]
Мадэль: ЗАЗ-968 ЗАЗ-968А ЗАЗ-968М-03
Выпуск 1971–1978 1973–1980 1979–1994
Рухавік: 4-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны, паветранага ахалоджвання
Мадэль: МеМЗ-968 МеМЗ-968Н
Аб'ём: 1197 см³ 1197 см³ 1197 см³
Дыяметр цыліндру × ход: 76 х 66 мм 76 х 66 мм 76 х 66 мм
Ступень сціску: 7,2 7,2 7,2
Магутнасць пры аб / хв : 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400
Каробка перадач:Механічная, чатырохступеньчатая
Кузаў: двухдзверны седан
Колькасць месцаў: 4
Маса багажу: 40 кг 40 кг 40 кг
Падрыхтаваная маса: 790 кг 840 кг 840 кг
Поўная маса: 1110 кг 1160 кг 1160 кг
Памеры Д × Ш × В: 3730 × 1570 × 1400 мм 3730 × 1570 × 1400 мм 3765 х 1490 х 1400 мм
Колавая база:2160 мм
Дарожны прасвет: 190 мм 190 мм 185 мм
Памер шынаў:6,15-13"
Ёмістасць паліўнага бака: 40 л 40 л 40 л
Максімальная хуткасць: 118 км/г 118 км/г 118 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г: 38 с 38 с 32 с
Расход паліва: 6,2 л/100 км 6,2 л/100 км 7,4 л/100 км

Гл. таксама

Зноскі

  1. Автолегенды СССР. ЗАЗ-968А «Запорожец» («DeAgostini») №4. 2009. ISSN 2071-095X. (руск.)
  2. Краткий автомобильный справочник. Издание девятое, переработанное и дополненное.. М.: «Транспорт». 1982. p. 40. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1971
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі ЗАЗ
Катэгорыя·Аўтамабілі 1980-х