У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хофман.
Жуль Альфонс Хофман (2 жніўня 1941) — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) год сумесна з Брусам Бётлерам і Ральфам Штэйнманам за даследаванне актывацыі прыроджанага імунітэту.
Жуль Хофман нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах у Люксембургу 2 жніўня 1941. У 1969 годзе ва ўніверсітэце Страсбурга ён атрымаў навуковую ступень па біялогіі. У 1973—1974 гадах лічыўся ў дактарантуры Марбургскага ўніверсітэта ў Германіі. З 1964 па 1968 Хофман працаваў навуковым асістэнтам у французскім Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1974 годзе ён стаў кіраўніком навукова-даследчых работ цэнтра. З 1978 па 2005 гады ён займаў пасаду дырэктара аддзялення 9022 «Імунныя адказы і іх праходжанне ў насякомых». З 1993 па 2005 гады ён таксама кіраваў Інстытутам малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Страсбургу.
Жуль Хофман з’яўляецца членам некалькіх акадэмій, сярод якіх нямецкая Леапальдзіна, Французская акадэмія навук, Еўрапейская Акадэмія, EMBА, Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук.
Жуль Хофман на Вікісховішчы |