wd wp Пошук:

Жужаль шчыгрынавы

Жужаль шчыгрынавы (Carabus coriaceus) — насякомае сямейства жужаляў.

Апісанне

Даўжыня жука 30-42 мм, чорны, паверхня надкрылаў матавая, маршчыністая.

Пашырэнне

Від дастаткова шырока трапляецца ў Еўропе. Мяжа пашырэння даходзіць да 64° паўночнай шыраты. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Месцы пражывання: лясы розных тыпаў (на поўдні Беларусі аддае перавагу хвойнікам чарнічным).

Асаблівасці біялогіі

Лясны від. Зімуе ў фазе лічынкі, развіццё якіх заканчваецца вясной. Маладыя імага паяўляюцца ў чэрвені-ліпені. Максімальная актыўнасць у жніўні-верасні. Корміцца малюскамі, насякомымі і іх лічынкамі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жужалі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS