wd wp Пошук:

Жужала

Жужа́ла[1] (Bombyliidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылыя (Diptera).

Апісанне

Даўжыня цела складае ад 0,8 да 30 мм. Цела з шырокім кароткім брушкам, укрытае густымі валаскамі альбо лусачкамі, стракатае, з металічным бляскам. Вусікі з канцавым прыдаткам. Хабаток доўгі. Крылы празрыстыя, стракатыя.

Пашырэнне

Усяго налічваецца звыш 5000 відаў. Распаўсюджаныя шырока, у асноўным у сухіх трапічных і субтрапічных зонах. Выкапнёвыя рэшткі вядомыя з сярэдняй юры. На Беларусі адзначана каля 30 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Лічынкі — драпежнікі і паразіты жукоў, перапончатакрылых, саранчовых, некаторыя — звышпаразіты, напр. саміх жужалаў. Дарослыя кормяцца нектарам.

Развіццё з поўным ператварэннем. Адна генерацыя за год. Зімуюць спелыя лічынкі пераважна ў глебе.

Зноскі

  1. Напісанне Жужала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.442

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Караткавусыя двухкрылыя
Катэгорыя·Жужала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак