Жуа́н Міро́ і Фара́ ці Хуан Міро (катал.: Joan Miró i Ferrà, 20 красавіка 1893, Барселона — 25 снежня 1983, Пальма-дэ-Мальёрка) — каталонскі (Іспанія) мастак, скульптар і графік. Блізкі да абстрактнага мастацтва. Работы мастака падобныя на няскладныя дзіцячыя малюнкі і ўтрымоўваюць фігуры, аддалена падобныя на рэальныя прадметы.
Жуан Міро — адзін з найважнейшых прадстаўнікоў абстрактнага і сюррэалістычнага напрамкаў мастацтва ў 20 стагоддзі. Натхніў значную колькасць мастакоў, у тым ліку стваральнікаў коміксаў і мультфільмаў. Супрацоўнічаючы з узнікненнем і развіццём важных мастацкіх плыняў, якія ўзніклі ў Іспаніі, Японіі, Францыі і ЗША. «Духоўны бацька» сучаснага авангарда.