wd wp Пошук:

Жоўтагаловы каралёк

Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) — дробная пеўчая птушка сямейства каральковых атрада вераб’інападобных.

Распаўсюджаная ў зоне лясоў Еўразіі. Гэта самы маленькі прадстаўнік арнітафауны ў Еўропе і Беларусі (гутарковая назва “еўрапейскі калібры”). Іншая адметная асаблівасць гэтай птушкі - яркая залаціста-жоўтая палоска на цемені, «карона», дзякуючы якой птушка набыла сваю навуковую і беларускую назву.

Даўжыня цела 9—11 см, маса 5—7 г. Апярэнне мяккае, пушыстае. Спіна шаравата-эялёная, брушка светла-шэрае, хвост цёмна-буры, на крылах па дзве белыя палоскі, на галаве жаўтавата-аранжавы чубок з цёмнымі падоўжанымі палоскамі па баках.

Кормідца насякомымі і іх лічынкамі.

Вельмі рухомая птушка, пастаянна пырхае з адной галіны на другую, на тонкіх галінках рухаецца жвава, у тым ліку і ўніз галавой. Як правіла, трымаецца ў верхняй частцы кроны дрэў і малапрыкметныя з зямлі. Гняздуе ў хвойных і мяшаных лясах, у тым ліку глухой цёмнахваёвай тайзе, а таксама ў вялікіх садах і парках з удзелам старых яловых дрэў. Гнёзды пераважна на елках. Узімку збіваецца ў змешаныя зграйкі з дробнымі сініцамі, і вандруе па-за межамі гнездавых біятопаў, сустракаючыся ў лісцяных лясах і ў хмызняковых зарасніках. У гнездавы перыяд скрытная птушка, у астатні час года вельмі даверлівая і падпускае чалавека на блізкую адлегласць. Вандроўны, часткова пералётны від, сваім ладам жыцця шмат у чым нагадвае сініц. Нацыянальная птушка Люксембурга.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каральковыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай