wd wp Пошук:

Жоўтагаловая сітаўка

Жоўтагало́вая сі́таўка[1] (Motacilla citreola) — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых.

Апісанне

Стройная птушка даўжынёй ад 15 да 19 см з доўгім хвастом, размах крылаў 24-27 см. Верх цела ад папялiстага да амаль чорнага. Уся галава i нiз цела жоўтыя. У самкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, верх галавы алiўкавы. Спеў — кароткае шчабятанне.

Пашырэнне

Арэал разарваны. Да яго належаць Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя, Польшча, на ўсход птушка трапляецца да вярхоўяў р. Амур, сустракаецца на поўдні да Афганiстана i Гiмалаяў. Iзаляваныя папуляцыi вядомы ў Турцыi i ад Кольскага п-ва на ўсход да Таймыра, на подні — да мяжы тайгi.

На поўначы жыве ў тундры, насяляе вербнiкi па берагах i астравах вялiкiх рэк i iх дэльт, берагi азёр сярод нiзiнных балот, трапляецца ў падмоклых частках горнай тундры i ў зарасніках вярбы на горных лугах. На поўдні селіцца каля паўночнай мяжы ляснога пояса i ў гарах часта ў вiльготных мясцiнах: забалочаныя лугi паблiзу балот, а таксама асаковыя зараснікі з групамi кустоў, рачныя далiны з тарфянiкамi. На Памiры даходзiць да 4500 м, на Алтаi — 1500 м, у Манголii — да 2000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд засяляе забалочаныя берагi вадаёмаў (сустракаецца на ворных землях), балоты, тарфянiкi, рысавыя палi, далiны рэк, каналы, сажалкi. Заўсёды трымаецца паблiзу вады.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў Заходнюю Еўропу (у Фiнляндыю, Польшчу, Германію, Аўстрыю, Шатландыю). Пашырае свой арэал на захадзе (Украiна, Чэхiя, Беларусь, Фiнляндыя, Латвiя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Германiя). Месца зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў паўночнай Iндыi i Бiрме. На Беларусі рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

Насякомаедная птушка, жыве паблізу вадаёмаў.

Гняздо асобнае або ў дыфузнай калонii; пад густым навесам травянiстай раслiннасцiў ямцы або пад каменнем у нары. Аснова часта вiльготная. Знешняя частка з сухой травянiстай раслiннасцi, моху, лiсця iсцёблаў; высцiлка з дробнага лiсця, шэрсцiiкасмыкоў воўны.

Яйкi (4-6, часам 3-7) авальныя, матавыя, светла-шэрыя, пясчана-шэрыя з густымi дробнымi светла-карычневымi размытымi плямкамi(часам адсутнiчаюць).

Зноскі

  1. Жоўтагаловая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сітаўкавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта