wd wp Пошук:

Жорнавае

Жорнавае або жарнаўшчына — падатак з сялян у ВКЛ за права мець уласныя жорны і вырабляць на іх крупы. Збіралася з усіх сялян воласці, якія мелі жорны; памеры падатку вагаліся. Напрыклад, у Копыскім графстве да 1756 складала ⅛ бочкі жыта і ⅛ бочкі аўса, пасля 1756 — 1 тынф з дыма на год. Звычайна спаганялася арандатарамі панскіх млыноў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Эканамічная гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0