wd wp Пошук:

Жорж Міз

Жорж Міз (19041999) — швейцарскі гімнаст, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён. Адзіны швейцарац, які выйграў 4 залатыя медалі на летніх Алімпійскіх гульнях.

Біяграфія

Права ўдзельнічаць у сваёй першай Алімпіядзе Жорж заваяваў у 1924 годзе, заняўшы другое месца ў нацыянальным чэмпіянаце. У агульнай складанасці ён удзельнічаў у чатырох Алімпійскіх гульнях і заваяваў восем медалёў, рэкордная колькасць медалёў у Швейцарыі, роўная з колькасцю ўзнагарод яго таварыша па камандзе Ойгенам Макам, але пры гэтым у Міза чатыры золата супраць двух у Мака.

Паміж Алімпійскімі гульнямі 1924 і 1928 гадоў Жорж праходзіў ваенную службу, працаваў у якасці трэнера па гімнастыцы ў Нідэрландах. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, ён працаваў у спартыўнай кампаніі і распрацаваў сваю ўласную мадэль штаноў для гімнастыкі.

У 1928 годзе на Гульнях у Амстэрдаме Міз быў самым паспяховым спартсменам Швейцарыі. Пасля Алімпіяды пераехаў у К’яса ў Тычына. У К’яса ён працаваў настаўнікам гімнастыкі і быў адказным за развіццё адзіночных відаў спорту ў горадзе.

У 1932 годзе ў Лос-Анджэлесе ён быў адзіным швейцарцам, якія з’ехалі з гульняў з медалём. Хаця яго ўдзел у гульнях быў пад вялікім пытаннем. Федэрацыя Швейцарыі вырашыла не накіроўваць каманду на Алімпіяду з-за сусветнага эканамічнага крызісу. Жорж паехаў у якасці індывідуала. На кожным з відаў спаборніцтваў праводзілася галасаванне аб удзеле індывідуалаў у спаборніцтвах. Так Жорж не прыняў удзел у спаборніцтве па вольным практыкаванням.

У 1934 годзе Міз удзельнічаў у адзіным для яго чэмпіянаце свету, дзе ён выйграў золата ў вольных практыкаваннях і з камандай, а таксама срэбра — на перакладзіне. У 1936 годзе ён, нарэшце, выйграў алімпійскае золата ў вольных практыкаваннях і завяршыў кар’еру.

Пазней Міз стаў трэнерам швейцарскай нацыянальнай каманды па гімнастыцы. Некаторы час працаваў у Чырвоным Крыжы (падчас Зімовай вайны ў Фінляндыі). Пасля Другой сусветнай вайны ён заснаваў некалькі паспяховых прыватных школ, пісаў кнігі па спартыўнай медыцыне.

Яму належала некалькі тэнісных кортаў. Канец жыцця правёў у Лугана, дзе памёр у 1999 годзе ва ўзросце 94 гадоў неўзабаве пасля інсульту.

Зноскі

  1. 1 2 Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінтэртуры
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1928 года
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Тычына
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гімнасты Швейцарыі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы