wd wp Пошук:

Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму

Еўрапейскі парламент
Іосіф Сталін і міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп у Крамлі ў жніўні 1939, пры падпісанні Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам

Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня, у дзень падпісання дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, «які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву». Абвешчаны Еўрапейскім парламентам 2 красавіка 2009 года[1].

Прапанова аб усталяванні дня памяці была высунута ў «Пражскай дэкларацыі аб еўрапейскім сумленні і камунізме», падпісанай 3 чэрвеня 2008 года Вацлавам Гавелам і шматлікімі членамі Еўрапейскага парламента. 23 верасня 2008 года 409 членаў Еўрапейскага парламента падпісалі дэкларацыю, якая падтрымлівае ўсталяванне памятнага дня[1]. У Дэкларацыі зазначаліся «масавыя дэпартацыі, забойствы і акты заняволення, здзейсненныя ў кантэксце актаў агрэсіі з боку сталінізму і нацызму, якія трапляюць пад катэгорыю ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Паводле нормаў міжнароднага права, да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці не ўжываецца тэрмін даўнасці».

2 красавіка 2009 года Еўрапейскі парламент прыняў закон аб дні памяці шляхам галасавання (533 - за, 44 - супраць, 33 - устрымаліся)[1].

У далейшым, напачатку ліпеня 2009 года парламенцкая Асамблея АБСЕ на выніковым паседжанні ў Вільнюсе большасцю галасоў ухваліла рэзалюцыю «Аб аб’яднанні разрозненай Еўропы», якая асуджае таталітарныя рэжымы XX стагоддзя — нацызм і сталінізм[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 (англ.)  Declaration of the European Parliament on the proclamation of 23 August as European Day of Remembrance for Victims of Stalinism and Nazism
  2. У Латвіі можа з’явіцца Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2013. Праверана 24 красавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Камунізм
Катэгорыя·Злачынствы таталітарных камуністычных рэжымаў
Катэгорыя·Дні памяці
Катэгорыя·Сімвалы Еўрапейскага саюза
Катэгорыя·Нацызм
Катэгорыя·Міжнародныя дні
Катэгорыя·Гістарычная палітыка