wd wp Пошук:

Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва

Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва — адно з агенцтваў Еўрапейскага саюза. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў красавіку 2004 года. У агенцтва ёсць два галоўныя цэнтры, абодва знаходзяцца ў дэпартаменце Нор, паўночная Францыя. Штаб-кватэра разам з усімі аддзяленнямі знаходзіцца ў горадзе Валансьен, міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы праходзяць у горадзе Ліль.

Дзейнасць у поўным аб’ёме пачалася ў сярэдзіне 2006 года. Усяго ў арганізацыі працуюць крыху больш за сто супрацоўнікаў. Дзейнасць агенцтва накіравана на стварэнне канкурэнтаздольнай еўрапейскай чыгуначнай сеткі за кошт павелічэння міжгранічнага прапускнога патоку і забеспячэння патрабаванага ўзроўня бяспекі. Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва устанаўлівае стандарты для еўрапейскіх чыгунак у рэгламенце «Тэхнічныя спецыфікацыі ўзаемадзеяння». Пры ажыццяўленні свайго мандата Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва цесна супрацоўнічае з двума зацікаўленымі бакамі — Еўрапейскай камісіяй і прадстаўнікамі ўрадаў, з аднаго боку, і партнёрамі ў чыгуначным сектары, чыгуначнымі работнікамі і пасажырамі, з другога.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Агенцтвы Еўрапейскага саюза