wd wp Пошук:

Ерыхонка

Ерыхонка вялікага князя Міхаіла Фёдаравіча, 1621

Ерыхонская шапка ці ерыхо́нка, юргенская шапка — тып шлема, які вылучаўся ў Сярэднявеччы на землях Русі, потым у Расіі.

У літаратуры назву ерыхонкі часам атрымліваюць таксама заходнееўрапейскія, канструкцыйна падобныя ўзоры шлемаў, а таксама шлемы, тыпалагічна падобныя да капаліна (жалезнай шапкі)[1].

Канструкцыйна тып падобны да мангольскага шышака з адносна невысокім звонам, завершаным шышкай, з далучанымі да звона патыліцай, шчокамі і брылём з наноснікам. Ерыхонкі лічыліся шлемамі ваеначальнікаў і валадароў, а таму часта ўпрыгожваліся каштоўнымі камянямі і металамі. Танным варыянтам ерыхонкі на Русі і ў Расіі была г.зв. мядзяная шапка.[2]

Зноскі

  1. Напрыклад, у БелСЭ, Т.4, на ілюстрацыі да арт. «Засцерагальнае ўзбраенне».
  2. Вінклер, С.278 — 280.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Шлемы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты