wd wp Пошук:

Ермалай Максімавіч Баранаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранаў.

Ермалай Максімавіч Баранаў (ліпень 1892, в. Кайкава, цяпер Мінскі раён — 1942) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікіх Айчыннай войнаў[1].

Біяграфія

З 1906 г. парабкаваў, працаваў чорнарабочым ў Мінску, Ромнах, Баранавічах. У 1914-17 у арміі. З вясны 1918 г. па даручэнні Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) старшыня Кайкаўскага падпольнага падрайкама, начальнік партызанскіх атрадаў[1].

У 1919—1923 гг. у Чырвонай Арміі, затым на савецкай і гаспадарчай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны распрацоўваў структуру Мінскага камуністычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанскімі атрадамі. З лета 1942 г. намеснік начальніка зоны Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б г. Мінска[1].

7 кастрычніка 1942 г. схоплены фашыстамі і закатаваны[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Баранов Ермолай Максимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў