wd wp Пошук:

Ержан Хазеевіч Казыханаў

Ержан Хазеевіч Казыханаў (каз. Ержан Хозеұлы Қазыханов) (21 жніўня 1964, Алма-Ата, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, міністр замежных спраў Рэспублікі Казахстан (з 2011), Кандыдат гістарычных навук, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.

Валодае англійскай і арабскай мовамі.

Біяграфія

У 1987 годзе скончыў усходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці гісторык-усходазнавец.

З 1987 па 1989 год праходзіў службу ў шэрагах узброеных сілаў СССР.

У 1989—1992 гадах — Другі сакратар, Першы сакратар пратакольна-палітычнага аддзела МЗС Казахскай ССР.

У 1992—1995 гадах — загадчык аддзела, намеснік Начальніка Упраўлення Дзяржаўнага пратакола МЗС РК.

У 1995—2000 год — Першы сакратар, Дарадца Пастаяннага Прадстаўніцтва РК пры ААН (Нью-Ёрк).

У 2000—2003 гадах — Дырэктар Дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва МЗС РК.

З 2003 па 2007 год — Пастаянны Прадстаўнік РК пры ААН (Нью-Ёрк); Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Куба па сумяшчальніцтве.

З 2007 па 2008 год — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан.

З лютага па снежань 2008 года — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

З 2009 па 2011 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Аўстрыя; Пастаянны Прадстаўнік РК пры міжнародных арганізацыях у Вене.

C лютага па красавік 2011 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан.

З 11 красавіка 2011 года — Міністр замежных спраў Рэспублікі Казахстан.

Аўтар шматлікіх артыкулаў і публікацый у казахстанскіх і замежных перыядычных выданнях па актуальных праблемах міжнародных адносін, шматбаковай дыпламатыі і дзейнасці ААН.

Жанаты, выхоўвае дачку і сына.

Дачыненні з Беларуссю

24 мая 2011 года ў Астане адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынавым

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Постаці Казахстана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Парасат
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Казахстана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня