wd wp Пошук:

Ерванд Сямёнавіч Качар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качар. Ерванд Сямёнавіч Качар (арм.: Երվանդ Քոչար; Качаран; 15 чэрвеня 1899, Тыфліс — 22 студзеня 1979, Ерэван) — армянскі скульптар

і мастак. Народны мастак СССР (1976).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тыфлісе ў 1899 годзе ў сям’і Сямёна Качарана, выхадца з Шушы (Карабах).

У 1906—1918 гадах вучыўся ў Нерсісянаўскай семінарыі, адначасна наведваў курсы малявання і скульптуры (школа О. Шмерлінга) у класе армянскага мастака Егішэ Тадэвасяна. У 19181919 гадах — навучанне ў маскоўскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, у класе Пятра Канчалоўскага.

У 19211936 гадах жыў у Парыжы. За 13 гадоў знаходжання ў Парыжы браў удзел у шматлікіх выставах. Арганізаваў 5 персанальных выстаў, ганаруючыся высокіх мастацтвазнаўчых водгукаў.

У Францыі стварыў новы від мастацка-пластычнай выразнасці «Маляванне ў прасторы» («Peinture dans l’espace»), якое ўлучае час, як дадатковае чацвёртае вымярэнне.

У 1936 годзе Качар вярнуўся ў СССР. На радзіме яго вінавацілі ў фармалізме, што ў той час лічылася сінонімам «ворага народа». Першая персанальная выстава Качара ў адбылася толькі ў 1965 годзе, толькі праз 30 гадоў пасля яго вяртання ў Арменію. Забароны, турэмнае зняволенне, ізаляцыя, паўплывалі на творчасць Качара, але ў гэтым выпадку, мабыць, спрацаваў закон супраціву. Без сумневу, сваю ролю згуляла і хрушчоўская «адліга»…

У гэтыя гады былі створаны палотны «Экстаз» (1960), «Жахі вайны» (1962), манументальныя скульптуры «Арол Звартноца» (1955), «Меланхолія» (1959), «Муза кібернетыкі» (1972), «Вардан Маміканян» (1975), «Давід Сасунцы» (1959), які стаў знакам Ерэвана, прасторавыя карціны і іншыя шэдэўры.

Памёр у 1979 годзе ў Ерэване.

У 1984 годзе ў Ерэване адкрыўся Музей Ерванда Качара (праспект Маштоца, 39/12), які прадстаўляе ўвесь творчы шлях мастака. Толькі ў музеі Ерванда Качара і ў Цэнтры Пампіду можна ўбачыць працы з серыі «Прасторавае маляванне».

Па ўспамінах Льва Аспавата, Качар казаў: «Тое, што вы бачылі ў майстэрні, я раблю для сябе. А гэта [статую Давыда Сасунскага] — для кесара. Але з кесарам я адплачваю чыстым золатам»[7].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (02.07.1971).

Зноскі

  1. 1 2 Ervand Kotchar — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. Delarge J. Ervand ( Ervand Kotcharian, dit ) KOTCHAR // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Кочар Ерванд Семёнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12421990X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  7. Осповат Л. Как вспомнилось. — М.: Водолей Publishers, 2007. — С. 275—276.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Арменіі
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Скульптары Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
Катэгорыя·Скульптары рускага авангарда
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Народныя мастакі СССР
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»