wd wp Пошук:

Ева Аляксандраўна Лявонава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявонава. Ева Аляксандраўна Лявонава (нар. 4 верасня 1953, в. Ноўкі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1975), дзе з 1979 года выкладае. Кандыдацкую дысертацыю «Проза ГДР пра Другую сусветную вайну: пытанні жанру і стылю» абараніла ў 1984 годзе. Спецыліст у галіне нямецкай літаратуры, займаецца тыпалогіяй беларускай і замежнай літаратур. Аўтар навуковых і навукова-метадычных кніг і артыкулаў, агульная бібліяграфія складае каля 500 публікацый. Сярод прац — манаграфіі па беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай. Прымала ўдзел у стварэнні вучэбна-метадычнай базы для падрыхтоўкі спецыялістаў па рамана-германскай філалогіі. Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук. Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выбраная бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ