wd wp Пошук:

Дэніс Звіздзіч

Дэніс Звіздзіч (басн.: Denis Zvizdić; 9 чэрвеня 1964, Сараева) — баснійская палітык, старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны з 11 лютага 2015. Ён з’яўляецца членам баснійскай Партыі дэмакратычнага дзеяння.

Ён вучыўся на факультэце архітэктуры ў Сараеўскім універсітэце, а пазней стаў прафесарам архітэктуры ў гэтай жа навучальнай установе.

У 2003 годзе ён стаў прэм’ерам кантона Сараева, а пазней быў абраны спікерам Асамблеі кантона Сараева. Ён уваходзіў у парламент Федэрацыі Босніі і Герцагавіны ў перыяд з 2010 па 2014 год.

11 лютага 2015 г. на галасаванні ў Палаце прадстаўнікоў Босніі і Герцагавіны, на якім выбіралі новага старшыню Савета міністраў Босніі і Герцагавіны, 28 членаў з 42 прагаласавалі за Звіздзіча, 5 прагаласавалі супраць і 2 устрымаліся. Звіздзіч паабяцаў паскорыць інтэграцыю Босніі і Герцагавіны ў Еўрапейскі Саюз.

Зноскі

  1. http://vijeceministara.gov.ba/ured_predsjedavajuceg/default.aspx?id=7634&langTag=en-US

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сараеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Асобы