Дэманстратыўнае або Паказное спажыванне — набыццё тавараў і паслуг галоўным чынам з мэтай паказу даходаў і багацця. З пункту гледжання дэманстратыўнага спажыўца, такія паводзіны з’яўляецца сродкам дасягнення або падтрымання пэўнага сацыяльнага статусу.
Акрамя таго, існуе больш спецыялізаваны тэрмін «Invidious consumption», што азначае спажыванне з наўмыснай мэтай выклікаць пачуццё зайздрасці.
Тэрмін «дэманстратыўнае спажыванне» быў уведзены эканамістам і сацыёлягам Торстэйнам Вебленам у кнізе «Тэорыя незанятага класа»[1]. Веблен выкарыстоўваў гэты тэрмін для апісання асаблівасцяў паводзін нуварышаў - класа, які вылучыўся ў XIX стагоддзі ў выніку акумулявання капіталу падчас другой прамысловай рэвалюцыі. У гэтым кантэксце прымяненне тэрміна звужалася да членаў вышэйшага класа, якія выкарыстоўвалі сваё велізарнае багацце для дэкларацыі сваёй сацыяльнай улады, рэальнай ці ўяўнай.