wd wp Пошук:

Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэмакратычная ліберальная партыя.

Дэмакратычная ліберальная партыя (рум.: Partidul Democrat-Liberal — PD-L) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Румыніі.

ДЛП была створана 15 снежня 2007 года шляхам зліцця дзвюх блізкіх правацэнтрысцкіх партый — Дэмакратычнай і Ліберал-дэмакратычнай. На парламенцкіх выбарах 2008 года ДЛП атрымала 115 месцаў у ніжняй палаце румынскага парламента і 51 месца ў румынскім сенаце. У 2009 годзе партыя атрымала 10 месцаў на выбарах у Еўрапарламент з 33, зарэзерваваных для Румыніі. Лідар партыі Эміль Бок стаў прэм’ер-міністрам у кааліцыйным урадзе з сацыял-дэмакратамі.

ДЛП падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску, які з 2001 года быў старшынёй ДП, але ў 2004 годзе быў вымушаны прыпыніць сваё членства для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Румыніі
Катэгорыя·Партыі-члены ЕНП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правацэнтрысцкія партыі