wd wp Пошук:

Дэльта Акаванга

Сланы ў дэльце Акаванга

Дэльта Акаванга (або Балота Акаванга) у Батсване — найвялікшая ў свеце ўнутраная рачная дэльта, гэта значыць дэльта, якая не мае сцёку ў акіян ці мора.

«Загадка, і куды дзяецца ўся гэтая вада; містыка нейкая», Аўрэл Шульц, 1897

Раней тэрыторыя дэльты была часткай возера Макгадзікгадзі, што высахла каля 10 тыс. гадоў таму. Зараз рака Акаванга, што сцякае з плато Анголы, не мае сцёку ў мора. Замест гэтага, яна ўліваецца ў пяскі пустыні Калахары, абвадняючы 15000 км² пустыні. Штогод каля 11 км³ вады дасягае дэльты. Частка гэтай вады падчас вільготнага сезона сягае далёка на поўдзень, ствараючы возера Нгамі.

Выгляд дэльты з вышыні 1200 футаў

Вада ракі незвычайна чыстая, перш за ўсё з-за адсутнасці сельскагаспадарчай і прамысловай дзейнасці ўздоўж ракі Акаванга. У дэльце вада праходзіць скрозь фільтр шматлікіх астравоў і выпарваецца, пакідаючы пасля сябе шмат солі. Гэтыя адклады солі часта бываюць настолькі магутнымі, што расліннасць знікае ў цэнтральных частках астравоў, дзе ў вялікай колькасці адкладаюцца крышталі солі.

Антылопа скочыць па-над пратокай

Рака Акаванга разліваецца штогод на працягу вільготнага сезона, які пачынаецца ў сярэдзіне лета на поўначы і на 6 месяцаў пазней на поўдні. Вада дэльты адносна хутка выпарваецца з-за высокіх тэмператур і сухога паветра, што прыводзіць да цыклічнай змены памеру дэльты. Астравы часта цалкам знікаюць на працягу паводак, а затым зноў асушваюцца на працягу сухога сезона.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Батсване
Катэгорыя·Геаграфія Батсваны
Катэгорыя·Дэльты рэк
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96