wd wp Пошук:

Дэкларацыя незалежнасці Албаніі

Абвяшчэнне незалежнасці Албаніі на мітынгу ў Влёра

Дэкларацыя незалежнасці Албаніі (алб.: Shpallja e Pavarësisë або алб.: Deklarata e Pavarësisë) — дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Албаніі, прынятая 28 лістапада 1912 года ў Влера[1]. Раней Албанія не мела дзяржаўнасці, яна з’яўлялася складовай часткай Асманскай імперыі.

Абвяшчэнне незалежнасці дзяржавы адбылося ў разгар Першай Балканскай вайны на Усеалбанскім кангрэсе[2]. Да таго моманту на тэрыторыю Албаніі прэтэндавалі Сербія і Чарнагорыя, якія хацелі набыць марскія парты на ўзбярэжжа Адрыятыкі. Планы гэтых дзяржаў не былі рэалізаваны, таму што новую дзяржаву падтрымалі вялікія дзяржавы Францыя і Вялікабрытанія.

Пасля ўзнікнення Албаніі яе межы не былі вызначаны. Жаданне Сербіі атрымаць доступ да мора, а таксама адсутнасць межаў прывяло да Албанскаму крызісу 1913 года. У выніку гэтага крызісу новая дзяржава ледзь не была знішчана.

Усяго Дэкларацыю падпісалі 83 чалавекі, сярод іх будучы прэзідэнт і кароль краіны Ахмет Зогу і дзядзька Энвера Ходжы — Хюсен Ходжа.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Verena Knaus. Kosovo. — United States, 2007. — 12 с. — ISBN 1-84162-199-4.
  2. Zhelyazkova, Antonina Albania and Albanian Identities(нявызн.) (недаступная спасылка). International Center for Minority Studies and Intercultural Relations (2000). — «calling together an all-Albanian congress. On 28 November 1912, delegates from all over the country gathered in Vlora»  Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2011. Праверана 10 January 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лістапад 1912 года
Катэгорыя·Гісторыя Албаніі
Катэгорыя·Дэкларацыі незалежнасці