wd wp Пошук:

Дыез

Нота з дыезам

Дыез — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае павышэнне стаячай справа ад яго ноты на адзін паўтон. Дыез пазначаецца рашоткай (

{\displaystyle \sharp }

\{\displaystyle \sharp \}). Часам існуе неабходнасць павялічыць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-дыез, які мае выгляд крыжыку, падобнага да x, з маленькімі квадратамі на канцах ().

Нота з дубль-дыезам

У табліцы знакаў Юнікод ёсць адмысловы знак для дыеза «♯» (шаснаццатковы нумар 266F), які адрозніваецца ад знака актаторпа (рашоткі) «#». Таму актаторп не рэкамендуецца выкарыстоўваць замест знака дыеза. Знак дубль-дыеза (𝄪) мае ў Юнікодзе шаснаццатковы нумар 1D12A.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Знакі музычнай натацыі
Катэгорыя·Элементарная тэорыя музыкі