wd wp Пошук:

Дурата Дора

Дурата Дора (алб.: Dhurata Dora; 21 снежня 1994, Нюрнберг, Баварыя) — косаўская спявачка і аўтарка песень.

Біяграфія

Дурата Муртуры нарадзілася 24 снежня 1992 года ў албанскай сям’і ў Нюрнбергу[1]. Дурата хадзіла ў пачатковую школу ў нямецкім горадзе Фюрт і пачала спяваць у юнацтве, узяўшы псеўданім Дурата Дора. Яе музычная кар’ера стартавала ў Косава, дзе ў 2011 годзе быў выпушчаны яе першы сінгл і музычнае відэа «Vete kërkove». Пасля поспеху дэбютнага сінгла ў 2012 годзе выйшаў яе сумесны сінгл з косаўскім музыкам і прадзюсарам Донам Арбасам «Get Down». Песня аказалася яшчэ больш папулярнай, чым «Vete kërkove». У наступным годзе быў выпушчаны сінгл «I Like Dat», а летам таго ж года з’явіўся хіт «Edhe Pak», створаны ў супрацоўніцтве з Blunt & Real і Lumi B.

У лістападзе 2014 года выйшаў сінгл Доры «A bombi». Увесну 2015 года яна стала працаваць з прадзюсарскай кампаніяй Max Production Albania. У красавіку 2019 года ў супрацоўніцтве з алжырскім рэперам Soolking быў выпушчаны сінгл «Zemër», які сабраў больш за 500 мільёнаў праглядаў у YouTube[2]. Сінгл дасягнуў першага месца ў Албаніі і трапіў у музычныя чарты Бельгіі, Швейцарыі і Францыі, дзе быў сертыфікаваны плацінавым Нацыянальным сіндыкатам фанаграфіі. У лютым 2020 года Дора ў супрацоўніцтве з нямецка-албанскім рэперам Азетам выпусціла нямецкамоўны сінгл «Lass los»[3].

Дыскаграфія

Міні-альбомы

Сінглы

У якасці вядучага выканаўцы

Назва Год Найвышэйшая пазіцыя ў чартах Сертыфикацыі Альбом
«Vetë kërkove» 2011 Н/Д Пазаальбомны сінгл
«Get Down»
(сумесна з Don Arbas)
2012
«I Like Dat» 2013 A Bombi
«Roll»
(сумесна з Young Zerka)
2014
«A Bombi»
(сумесна з Young Zerka)
«Ti don» 2015
«Shumë on»
«Numrin e ri» 2016 5
«Vec ty» 16 Пазаальбомны сінгл
«Ayo» 1
«Simpatia»
(сумесна з Lumi B)
2017 6
«Bubble» 16
«Kesh Kesh» 5
«Trëndafil»
(сумесна з Flori Mumajesi)
2018 1
«Jake Jake» 8
«Qikat e mia» 17
«Zemër»
(суместна з Soolking)
2019 162113 Плацінавы[4]
«100 Shkallë»
(пры ўдзеле Big Bang)
«Lass los»
(пры ўдзеле Азета)
2020 2410104
«Ferrari»
«Fajet»
(пры ўдзеле Азета)
137328
«Harrom»[5] 81
«—» пазначае запіс, які не патрапіў у чарт ці не быў выпушчаны ў дадзенай краіне.

Зноскі

  1. Dhurata Dora
  2. «Zemër», kënga e re nga Dhurata Dora e Soolking
  3. Lansohet dueti i shumëpritur i Azet dhe Dhurata Dorës
  4. Les certifications Dhurata Dora(фр.) . Syndicat National de l’Édition Phonographique. Праверана 21 сакавіка 2021.
  5. Harrom — Single by Dhurata Dora on Apple Music(нявызн.) (недаступная спасылка). Apple Music (22 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе