wd wp Пошук:

Дун Цічан

Дун Цічан (1555 — люты 1636) — кітайскі мастак, тэарэтык, каліграф і калекцыянер.

Біяграфія

Дун Цічан нарадзіўся ў Хуаціне (цяпер гэта Сунцзян, раён Шанхая) у беднай, але адукаванай сям’і правінцыйнага школьнага настаўніка. Ён рана выявіў свае здольнасці: у 12 гадоў здаў іспыт грамадзянскай службы, атрымаўшы званне «урадавага студэнта» (шэн’юань) і месца ў школе прэфектуры. У 17 гадоў ён вытрымаў іспыт імператарскай службы, аднак быў удастоены толькі другога месца, бо паказаў дрэнны вынік у каліграфіі. Пасля гэтага каліграфія стала для яго асаблівым прадметам, у якім ён нястомна практыкаваўся, дасягнуўшы, у выніку, поспеху сярод знатакоў гэтага мастацтва. Ён старанна вывучаў стылі славутых старажытных майстроў ад Чжуна Яа (151—230 гг) і Ван Січжы (306—361 гг) да Юй Шынаня (558—638 гг) і Янь Чжэньціна (709—785гг); гэтаму занятку ён прысвяціў некалькі гадоў. У 1580 годзе Дун Цічан працаваў настаўнікам у доме самага вядомага калекцыянера таго часу Сян Юаньбяня. У 1589 годзе Дун Цічан быў прыняты на службу пры імператарскім двары, атрымаўшы высокую пасаду настаўніка. У 1590 годзе ён адправіўся ў Пекін, дзе стаў членам Імператарскай Акадэміі і настаўнікам сына імператара Ваньлі (1572—1620).

Зноскі

  1. 1 2 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dong Qichang // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1555 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1636 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу