wd wp Пошук:

Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт

Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil Teicneolaíochta Bhaile Átha Cliath) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.

Агульная характарыстыка

Гісторыя яго ўзыходзіць да 1887 года, да Дублінскага тэхналагічнага інстытута, які паўстаў як першая тэхнічная навучальная установа ў Ірландыі. Гэта другая па велічыні навучальная ўстанова трэцяга (універсітэцкага) узроўню ў Ірландыі з 28 500 студэнтаў.

Універсітэт быў сфарміраваны шляхам аб’яднання трох тэхналагічных інстытутаў — Дублінскага тэхналагічнага інстытута, Бланчардстаўнскага тэхналагічнага інстытута і Талагецкага тэхналагічнага інстытута. Гэта восьмы ўніверсітэт у Ірландыі і чацвёрты ў графстве Дублін. Універсітэт налічвае каля 3 500 супрацоўнікаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дублін
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1887 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Ірландыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта