wd wp Пошук:

Дубаўскае

Дубаўскаевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Люсіна, каля ўрочышча Задні Бор. Адносіцца да басейну ракі Цна.

Плошча паверхні 0,178 км², даўжыня 0,63 км, шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,65 м. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Аб’ём вады 0,29 млн м³.

Берагі пясчаныя, пераважна высокія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Дно выслана глеем і сапрапелем.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

За 1 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Чырвонае.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Цны (прыток Прыпяці)
Катэгорыя·Азёры Ганцавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак