wd wp Пошук:

Дрэст I

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дрэст. Дрэст I (V стагоддзе) — легендарны кароль піктаў. Згадваецца ў «Хроніцы піктаў».

Біяграфія

Хроніка апавядае пра тое, што Дрэст кіраваў сто гадоў і атрымаў сто перамог у бітвах[1]. Аднак гэта разглядаецца як легенда, а не факт. У «Хроніцы піктаў» таксама сцвярджаецца, што Святы Патрык прыбыў у Ірландыю ў дзевятнаццаты год кіравання Дрэста ў сярэдзіне V стагоддзя. Нехтан I быў высланы Дрэстам у Ірландыю. Іаан Фордунскі пісаў, што Дрэст кіраваў сорак пяць гадоў у часы Паладыю[2].

Пасля смерці Дрэста I каралём піктаў стаў Таларк I.

Зноскі

  1. Варыянт: «Жыў сто гадоў і перамагаў у ста бітвах».
  2. Fordun, IV, x.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі піктаў