wd wp Пошук:

Дрыдзіс

Дрыдзіс (таксама Дрэйдзс — у адпаведнасці з патрабаваннямі латгальскай мовы) — самае глыбокае возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Возера ўтворана ў падледавіковай разоры. Ложа пясчанае, галечнае, у залівах — мул. Берагі месцамі стромкія.

Максімальная глыбіня, як было ўстаноўлена ў 2007 годзе, дасягае 66,2 м. На возеры дзевяць астравоў агульнай плошчай 18,7 га, самы буйны з іх — Берната (13,9 га). Сістэмай маленькіх рэчак Дрыдзіс злучана з возерам Сіверс. Дно возера пакрыта пяціметровым слоем глею.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта