wd wp Пошук:

Дракункулёз

Дракункулёз, або рышта — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца рыштай.[3] Заражэнне адбываецца праз пітную ваду, якая змяшчае дафній, заражаных лічынкамі рышты.[3] Першапачаткова сімптомы адсутнічаюць.[4] Аднак праз год у чалавека пачынаецца раздражненне, паколькі самка чарвяка ўтварае пухір на скуры, звычайна на ніжняй канечнасці.[3] Потым, праз некалькі тыдняў, чарвяк вытыркаецца са скуры.[5] У гэты час у чалавека могуць узнікнуць складанасці з перамяшчэннем ці выкананнем працы.[4] Хвароба вельмі рэдка выклікае смерць.[3]

Крыніцы

Людзі — адзіны від жывёл, якіх інфікуе рышта.[4] Чарвяк мае шырыню ад аднаго да двух міліметраў, дарослая самка дасягае ад 60 да 100 сантыметраў у даўжыню (самцы карацейшыя).[3][4] Па-за целам чалавека яйкі выжываюць на працягу трох тыдняў.[6] Перад заражэннем неабходна іх паглынанне дафніямі.[3] Лічынка можа існаваць унутры дафніі да чатырох месяцаў.[6] Для захавання хваробы ў рэгіёне людзі павінны заражацца штогод.[7] Дыягностыка хваробы можа праводзіцца на падставе прыкмет і сімптомаў захворвання.[8]

Прафілактыка і лячэнне

Прафілактыка дасягаецца ранняй дыягностыкай хваробы, а таксама папярэджаннем апускання раны ў пітную ваду.[3] Іншыя меры ўключаюць наступнае: паляпшэнне доступу да чыстай вады, ачыстку фільтрацыяй забруджанай вады.[3] Часта дастаткова фільтравання праз адзенне.[5] Забруджаную пітную ваду можна ачышчаць з дапамогай хімічнага прэпарата пад назвай тэмефос, прызначанага для знішчэння лічынак.[3] Ад хваробы не існуе лекаў ці вакцын.[3] Чарвяка можна марудна выдаляць на працягу некалькіх тыдняў, намотваючы на кіёк.[4] Магчымае інфікаванне бактэрыямі язваў з-за з’яўлення чарвяка.[4] Рана можа працягваць балець некалькі месяцаў пасля выдалення чарвяка.[4]

Эпідэміялогія і гісторыя

У 2013 годзе было зафіксавана 148 выпадкаў хваробы.[3] Гэта менш за 3,5 мільёнаў выпадкаў, зарэгістраваных у 1986 г.[4] Хвароба існуе толькі ў 4 краінах Афрыкі, у параўнанні з 20 краінамі ў 1980 г.[3] Найбольш закранутая хваробай краіна — Паўднёвы Судан.[3] Верагодна, гэта першая паразітычная хвароба, якая знікне.[9] Рышта вядомая са старажытнасці.[4] Яна згадваецца ў егіпецкім папірусе Эберса, што датуецца 1550 г.  да н. э.[10] Назва «дракункулёз» паходзіць ад лацінскага выразу «пашкоджанне маленькімі цмокамі»,[11] а назва «хвароба гвінейскага чарвяка» з’явілася пасля таго, як еўрапейцы заўважылі хваробу на беразе Гвінеі ў Заходняй Афрыцы ў XVII стагоддзі.[10] Віды, падобныя да рышты, выклікаюць хваробы ў іншых жывёл.[12] Выпадкаў інфікавання імі людзей не выяўлена.[12] Лічыцца занядбанай трапічнай хваробай.[13]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Dracunculiasis (guinea-worm disease) Fact sheet N°359 (Revised) (нявызн.). World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 18 March 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Greenaway, C (Feb 17, 2004). “Dracunculiasis (guinea worm disease).”. CMAJ : Canadian Medical Association journal = journal de l’Association medicale canadienne 170 (4): 495–500. PMID 14970098.
  5. 1 2 Cairncross, S; Tayeh, A; Korkor, AS (Jun 2012). “Why is dracunculiasis eradication taking so long?”. Trends in parasitology 28 (6): 225–30. doi:10.1016/j.pt.2012.03.003. PMID 22520367.
  6. 1 2 Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson’s tropical diseases. (23rd edition ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. e62. ISBN 9780702053061. http://books.google.ca/books?id=GTjRAQAAQBAJ&pg=RA1-PA62.
  7. Parasites - Dracunculiasis (also known as Guinea Worm Disease) Eradication Program (нявызн.). CDC (22 лістапада 2013). Праверана 19 March 2014.
  8. Cook, Gordon (2009). Manson’s tropical diseases. (22nd ed. ed.). [Edinburgh]: Saunders. p. 1506. ISBN 9781416044703. http://books.google.ca/books?id=CF2INI0O6l0C&pg=PA1506.
  9. Guinea Worm Eradication Program (нявызн.) (недаступная спасылка). The Carter Center. Carter Center. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2015. Праверана 1 сакавіка 2011.
  10. 1 2 Tropical Medicine Central Resource. Dracunculiasis (нявызн.) (недаступная спасылка). Uniformed Services University of the Health Sciences. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2015. Праверана 15 ліпеня 2008.
  11. Barry M (June 2007). “The tail end of guinea worm — global eradication without a drug or a vaccine”. N. Engl. J. Med. 356 (25): 2561–4. doi:10.1056/NEJMp078089. PMID 17582064. http://content.nejm.org/cgi/content/full/356/25/2561.
  12. 1 2 Junghanss, Jeremy Farrar, Peter J. Hotez, Thomas (2013). Manson’s tropical diseases. (23rd edition ed.). Oxford: Elsevier/Saunders. p. 763. ISBN 9780702053061. http://books.google.ca/books?id=GTjRAQAAQBAJ&pg=PA763.
  13. Neglected Tropical Diseases (нявызн.). cdc.gov (6 чэрвеня 2011). Праверана 28 November 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных