wd wp Пошук:

Дон-1500

Дон-1500 на ўборцы збожжа ў Валгаградскай вобласці

Дон-1500 — савецкі збожжаўборачны камбайн, які выпускаецца заводам «Растсельмаш». «1500» у назве азначае шырыню малацільнага барабана. Мадыфікацыі: ДОН-1500, ДОН-1500А, ДОН-1500Б, Дон-1500Н (для нечарназемнай зоны), Дон-1500Р (рысаўборачны, гусенічны).

Серыйна камбайн пачаў выпускацца з 1986 года, у наступным стаўшы адным з самых папулярных збожжаўборачных камбайнаў у СНД. У 2006 годзе на змену «Дон-1500» прыйшла серыя камбайнаў «Acros 530» і «Vector 410».[1]

Камбайны «ДОН-1500» камплектуюцца дызельнымі рухавікамі Д-260 і ЯМЗ-238. Першапачаткова ўсталёўваўся рухавік СМД-31А.

Тэхнічныя характарыстыкі

На гэтыя камбайны ўсталёўваюцца капняльні, драбняльні і раскідвальнікі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Камбайны ДОН
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Збожжаўборачныя камбайны