wd wp Пошук:

Донг Ван Хуен

Донг Ван Хуен (в’етн.: Đồng Văn Khuyên; 29 жніўня 192722 сакавіка 2015) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і заможных землеўладальнікаў у Го Конг на паўднёвым захадзе В’етнама. У 1948 годзе скончыў французскую сярэдняю школу.

У 1951-м запісаўся ў Нацыянальную армію В’етнама, самастойнае аддзяленне Узброеных сіл Францыі ў калоніі. Прайшоў навучанне ў школе афіцэраў запасу Тху Дык. У чэрвені 1952 года, па заканчэнні вучобы, накіраваны на службу ў 4-ю аддзел Генеральнага штаба. У сярэдзіне студзеня 54-га прызначаны начальнікам аддзела лагістыкі раёна Ніньхоа, правінцыя Кханьхоа.

У лістападзе 1955 пераведзены ў шэрагі войска незалежнай Рэспублікі В’етнам. Спярша залічаны начальнікам 4-й дывізіі. У сярэдзіне 1961 года стаў намеснікам аб’яднаных сіл 6 тактычных груп. У кастрычніку 1962 года заняў пасаду дырэктара па навучанні ў міжвузаўскай школе баявых мастацтваў Тху Дык. У лістападзе 1963 года прызначаны начальнікам тылу III корпуса. У кастрычніку 64-га стаў начальнікам штаба 3-га корпуса 3-й камандна-тактычнай зоны.

У лістападзе 1965-га прызначаны кіраўніком галоўнага адміністрацыйнага ўпраўлення. У чэрвені 1967 года пераведзены на пасаду генеральнага сакратара Міністэрства абароны. У сакавіку 1974 года ўзначаліў Генеральнага штаба.

Раніцай 28 красавіка 1975 года, на фоне вясновага наступлення і хуткага падзення паўднёвав’етнамскага рэжыму, прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. Затым, 29 красавіка, зняты з гэтай пасады. У 11:30 таго ж дня ён эвакуяваўся з В’етнама. Пасяліўся ў Вірджыніі, ЗША.

Памёр 22 сакавіка 2015 года ва ўзросце 88 гадоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цьензянгу
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе