wd wp Пошук:

Дом Юхновіча

Дом Юхновіча - крайні злева будынак[Крыніца?]

Дом Юхновіча[1] — колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (цяпер вул. Энгельса), 38/34. У наш час месца, дзе некалі стаяў Дом Юхновіча, займае т.зв. Дом пісьменнікаў (арх. А. Брэгман)[1].

У будынку на першым паверсе размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, выконвала тэхнічны нагляд, здзяйсняла працы гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі. Памяшканні мелі выхад у невялікі ўнутраны панадворак, перакрыты зашклёным ліхтаром. У будынку быў адкрыты першы ў горадзе платны гараж «Мінск-аўтамабіль»[1], які належаў інжынеру З. С. Свянціцкаму[2] Гэта была першая беларуская станцыя тэхнічнага абслугоўвання[2], ажыццяўляўся таксама пракат, продаж легкавых машын і запчастак[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Карла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. 1 2 Уроки истории. Чем закончилась первая поездка на такси в Минске и сколько машин было у князя Радзивилла Архівавана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Энгельса (Мінск)
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Мінска
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц