wd wp Пошук:

Дом Энгельгарта

Дом Энгельгарта вядомы як цэнтр музычнага жыцця Санкт-Пецярбурга. Знаходзіцца на рагу набярэжнай канала Грыбаедава (дом № 16) і Неўскага праспекта (дом № 30).

У 1759—1761 гг. на гэтым участку пабудаваны 3-павярховы асабняк для генерала Аляксандра Вільбоа. У 1766 годзе перайшоў ва ўласнасць князя А. М. Галіцына. У канцы XVIII ст. яго ўдава здавала дом у арэнду французскаму эмігранту Ліёну, які ладзіў тут маскарады і канцэрты. У 1799 годзе будынак выкупіў эксцэнтрычны мільянер Міхаіл Аляксеевіч Кусоўнікаў.

З пачатку XIX ст. тут праходзілі канцэрты Пецярбургскага філарманічнага таварыства. У 1823—1828 гг. на першым паверсе змяшчалася кнігарня Івана Слёніна, дзе бывалі Аляксандр Пушкін, Васіль Жукоўскі, Іван Крылоў, Антон Дэльвіг, Пётр Вяземскі, Мікалай Гнедзіч, Кандрат Рылееў.

У 1829—1832 гг. дом, які належаў Вользе Міхайлаўне Энгельгарт (у дзявоцтве — Кусоўнікавай), быў перабудаваны па праекце архітэктара Поля Жака ў формах позняга класіцызму. Будынак стаў 4-павярховым, цэнтральная частка фасада, які выходзіць на Неўскі праспект, адзначана порцікам на ўзроўні 3-га і 4-га паверхаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі