wd wp Пошук:

Дом Шура

Дом Шура — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 8.

Біяграфія

Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай як жылы будынак. У 1912 г. належаў Евелю Шуру. Да 1917 г. на ніжніх паверхах будынка размяшчаліся майстэрня дамскіх сукенак Хаімовічаў, крама капелюшоў А. Ш. Ліпніка і А. М. Германа, крама старых рэчаў Х. А. Германа, слясарныя майстэрні Н. Каплана, мануфактурныя крамы і склады[1].

У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. У 1971 г. рэканструяваны. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер гэта жылы дом з гандлёвымі кропкамі на першым паверсе[1]

Архітэктура

Дамы № 6, 8, 10

Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 8 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак з праезнай аркай з цыліндрычным скляпеннем. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі. Унутраная планіроўка зменена[2].

Зноскі

  1. 1 2 kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Ленінская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Стары горад (Магілёў)
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь