wd wp Пошук:

Дом Фрыдмана

Дом Фрыдмана — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 26. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя

Праект фасада, прадстаўлены Я. Фрыдманам на зацвярджэнне ў Мінскую гарадскую ўуправу. 1881 год.

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, на месцы якой у другой палове XIX стагоддзя пабудаваны двухпавярховы жылы дом, які галоўным фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу. Гэты будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года[1].

Койданаўская вуліца ў канцы ХІХ стагоддзя. Двухпавярховы дом Фрыдмана за трохпавярховым будынкам Жаночай гімназіі Рэйман.

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Якаў Фрыдман звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу с праектам на аднаўленне пашкоджанага будынка, а таксама двух мураваных флігеляў у двары, і на будаўніцтва дадатковых гаспадарчых пабудоў[1].

Гэта быў двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад адноўленага дома, які выходзіў на вуліцу Койданаўскую, быў вырашаны ў стылі эклектыкі. Ён быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай і багата аздоблены ляпным дэкорам. Другі паверх быў аформлены рустам і меў два балконы з літымі дэкаратыўным кратамі. У паўднёва-заходняй частцы будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі[1].

Дом у час рэканструкцыі. 2012

З 1890 года гэты будынак належаў мінскаму мешчаніну Юдэлю Ліберману. Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў займалі жылыя кватэры, а на першым паверсе знаходзілася яўрэйскае пачатковае вучылішча[1].

Пасля 1920 года былы дом Фрыдмана нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў[1]. Пасля вайны тут таксама размяшчаліся жылыя кватэры. Да канца XX стагоддзя былы дом Фрыдмана амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне фасадаў XIX — пачатку XX стагоддзяў[1].

Архітэктура

План 1-га паверха дома № 26

Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане з вуглавой прыбудовай. У дваровай частцы будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі: карнізным поясам паміж паверхамі, фігурнымі сандрыкамі пад вокнамі 1-га паверха, падаконнымі плітамі з геаметрычным арнаментам і руставанымі лапаткамі ў прасценках на 2-м паверсе. Пад дахам праходзіць масіўны развіты карніз. У левай частцы дома арачны праезд з крыжовым скляпеннем[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 БУДЫНАК № 26 ДОМ ФРЫДМАНА
  2. 271. Забудова вуліцы Рэвалюцыйнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1880-я гады
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·1880-я ў Мінску
Катэгорыя·Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска