wd wp Пошук:

Дом Сухазанета

Дом Сухазанета — гістарычны будынак у цэнтры Санкт-Пецярбурга, размешчаны па адрасе Неўскі праспект, 70. Трохпавярховы будынак мае строгі безордэрны фасад, які увенчаны франтонам. У інтэр’еры будынка захаваліся некалькі памяшканняў: вестыбюль, абліцаваны штучным мармурам, а таксама залы, упрыгожаныя ляпнымі фрызамі і маляўнічымі плафонамі.

Першы вядомы будынак пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя, гэта быў каменны дом купца А. Шамякіна. Пазней будынак набыў генерал артылерыі І. Сухазанет, для яго ў канцы 1820-х гадоў будынак быў перабудаваны архітэктарам Д. І. Квадры. Унутранае аздабленне асабняка выконвалася ў 1835—1838 гадах архітэктарамі Д. І. Вісконці і С. Л. Шуставым.

З 1864 года будынак займала Пецярбургскае купецкае таварыства, у перыяд 1864—1866 гадоў па праекце архітэктара В. В. Штрома быў перабудаваны фасад будынка. У 1910—1911 гадах была перароблена частка інтэр’ераў па праекце архітэктара П. С. Барышнікава. З 1974 года ў будынку знаходзіцца Дом журналіста.

У пачатку 2000-х гадоў была праведзена навуковая рэстаўрацыя інтэр’ераў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Неўскі праспект
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі