wd wp Пошук:

Дом Стэнбака

Дом Стэнбака

Дом Стэнбака (эст.: Stenbocki maja) — будынак Урада і Дзяржканцылярыі Эстонскай Рэспублікі.

Узведзены на паўночным боку ўзгорка Тоампеа ў Таліне паводле праекта архітэктара Іагана Каспара Мора для судовых устаноў Эстляндскай губерні. Аднак пасля ўзвядзення будынка ў 1792 годзе ён стаў гарадской рэзідэнцыяй графа Якаба Понтуса Стэнбака.

Будынак узведзены ў строга класіцыстычным стылі, на фасадзе вылучаюцца балкон на шасці дарычных калонах.

Пачынаючы з 2005 года ў доме Стэнбака кожны год праходзяць дні адкрытых дзвярэй.[1]

Зноскі

  1. Ансіп адчыніў дзверы дома Стэнбака для ўсіх // Novosti ERR, 06.08.2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Эстоніі
Катэгорыя·1792 год у Еўропе
Катэгорыя·Славутасці Таліна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1792 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палацы Эстоніі