wd wp Пошук:

Дом Салтыкова

Дом Салтыкова — асабняк у Санкт-Пецярбургу ў створы Дварцовай набярэжнай (№ 4) і Мільённай вуліцы (№ 3), помнік архітэктуры класіцызму. Пасля заканчэння будаўніцтва ў 1788 г. падораны Кацярынай II царадворцу Мікалаю Іванавічу Салтыкову. У 1818—1828 гадах у доме існавала дамавая царква. Да гэтага часу захавалася некалькі інтэр’ераў асабняка: вестыбюль, парадная лесвіца, Белая зала. На працягу XIX стагоддзя нашчадкі Салтыкова неаднаразова рабілі спробы перабудаваць дом. У 1843—1844 асабняк перарабляў Г. Босэ. Сярод закранутых інтэр’ераў апынулася Белая зала. У 1881 годзе дойлід Ларэнцэн пашырыў корпус па Мільённай вуліцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Асабнякі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96