wd wp Пошук:

Дом Мятлевых

Дом Мятлевых — помнік архітэктуры Расіі, былы дваранскі асабняк гарадскога тыпу, збудаваны ў 1760-я па праекце невядомага архітэктара (магчыма, А. Рынальдзі, Ю. М. Фельтэна або Ж.-Б. Вален-Дэламота). Размешчаны ў Санкт-Пецярбургу па адрасе Ісакіеўская плошча, 9 і Паштамцкая вуліца, 2. З сярэдзіны XVIII стагоддзя фасад дома амаль не змяніўся (правы бок будынка быў перабудаваны І. І. Цімам у 1872 годзе), у сувязі з чым асабняк лічыцца найстарэйшым захаваным будынкам на Ісакіеўскай плошчы. У 2012 годзе ў будынку размяшчалася Пракуратура Санкт-Пецярбурга.

У пушкінскія часы (1820-я—1830-я гады) асабняк Мятлевых быў вядомы як «Ісакіеўскі дом» або «Дом ля Ісакія». Дом Мятлевых звязаны з гісторыяй рускай культуры XIX—XX стагоддзяў. Яго наведвалі вядомыя паэты і пісьменнікі таго часу, у тым ліку А. С. Пушкін, В. А. Жукоўскі, у 70-я гады XIX стагоддзя гасцяваў у брата І. Ф. Аненскі, а пазней тут працавалі (а некаторыя і жылі) знакамітыя дзеячы мастацтва і літаратуры — К. С. Малевіч, Данііл Хармс. Акрамя таго, у гэтым асабняку некаторы час гасцявалі еўрапейскія філосафы (Дэні Дзідро, Аўгуст Шлегель).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Асабнякі