wd wp Пошук:

Дом Карана

Каранічны рукапіс на пергаменце які змяшчае пяты 94, 95, 96 і частку 97 з аль-Маіда, які захоўваецца ў музеі.
Ранні куфічны рукапіс Карана 7-га стагоддзя, які захоўваецца ў музеі.

Дом Карана (араб. بيت القرآن‎‎‎بيت القرآن‎‎‎) — музей у Бахрэйне, які спецыялізуецца на Каране[1]. Музей пабудаваны ў 1990 годзе ў традыцыйным ісламскім стылі і лічыцца адным з самых вядомых ісламскіх музеяў у свеце[2]. У ім захоўваюцца рукапісныя выданні Карана, сабраныя з усяго ісламскага свету, навуковая і ісламская літаратура, пераклады Карана і іншыя значныя матэрыялы.

Будаўніцтва

Будаўніцтва комплексу пачалося ў 1984 годзе, а ў сакавіку 1990 года ён быў афіцыйна адкрыты Абдул-Латыфам Джасімам Кану. Аснову калекцыі музея складае асабістая калекцыя рэдкіх рукапісаў і ісламскага мастацтва самога Кану. Музей быў пабудаваны на ахвяраванні жыхароў Бахрэйна[3]. Калекцыю музея складаюць рукапісы з розных частак ісламскага свету, ад Кітая на ўсходзе і да Іспаніі на захадзе[4][5] .

Паслугі

Дом Карана адкрыты для наведвальнікаў па суботах з 9 раніцы да 12 гадзін дня і серадах 4 да 6 гадзін вечара[6]. Вонкава комплекс нагадвае мячэць 12-га стагоддзя. У ім дзесяць выставачных залаў, а таксама мячэць, бібліятэка, аўдыторыі і медрэсэ. Вялікі шкляны купал ахоплівае вялікую залу і мячэць. Міхраб пакрыты сіняй керамічнай пліткай з выгравіраваным аятам аль-Курсі.

Кніжны фонд бібліятэкі складаецца з больш чым 50 000 кніг і рукапісаў на трох мовах — арабскай, англійскай і французскай. Бібліятэка і яе чытальныя залы адкрыты для наведвальнікаў на працягу ўсяго працоўнага дня, а для даследчыкаў і спецыялістаў прадастаўляюцца асобныя памяшканні[5].

У лекцыйнай зале, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для лекцый і канферэнцый, могуць размясціцца да 150 чалавек. Лектараў запрашаюць з многіх краін, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Музей

Музей складаецца з 10 залаў, размешчаных на двух паверхах. У ім дэманструюцца рэдкія рукапісы Карана розных перыядаў, пачынаючы з першага стагоддзя хіджры (700 г.). У ім захоўваюцца рукапісы з Саудаўскай Аравіі (Мекі і Медзіна), Дамаска і Багдаду, напісаныя на пергаменце. Рукапісы захоўваюцца ў спецыяльна створаных умовах для таго, каб абараніць іх ад пашкоджанні. У музеі захоўваюцца рэдкія асобнікі Карана, надрукаваныя ў 1694 г. у Германіі; пераклад Карана на лацінскі (1548 г.); першы асобнік Карана, напісаны падчас праўлення халіфа Усман ібн Аффана; невялікія асобнікі Карана, якія можна прачытаць толькі з дапамогай аптычных прыбораў.

У музеі захоўваюцца зерні гароху і рысу, на якіх выгравіраваны каранічныя суры, а таксама працы ісламскіх багасловаў, такіх як Ібн Таймія і інш.

Дом Карана лічыцца адзіным у свеце музеем, які прысвечаны Карану і каранічным даследаванням.[7]

Зноскі

  1. The Middle East, Volume 1. Greenwood Publishing Group. 2004. pp. 6. ISBN 9780313329234. http://books.google.com/?id=4-xaVGUWVYQC&pg=PA6.
  2. Nawwab, Ni’Mah Isma’il (May/June 2000). “Beit Al Qur’an Religion, Art, Scholarship”. Saudi Aramco World Volume 51 (3). http://www.saudiaramcoworld.com/issue/200003/beit.al.qur.an-religion.art.scholarship.htm. Retrieved on 5 October 2012.
  3. Beit al-Quran in Manama, Bahrain (нявызн.). Lonely Planet. Праверана 5 October 2012.
  4. Muqueem Khan, Shaista. Islamic Manuscripts (нявызн.) (недаступная спасылка) 10, 11. World Congress of Muslim Librarian & Information Scientists (November 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2014. Праверана 17 October 2012.
  5. 1 2 بيت القرآن يستأنف فعالياته غداً السبت الاول من سبتمبر (нявызн.). Bahrain News Agency. Праверана 4 November 2012.
  6. Bait al Quran (нявызн.) (недаступная спасылка). Ministry of Culture (Bahrain). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 25 June 2013.
  7. Arabic Textbook (нявызн.) (недаступная спасылка). Yale University Press. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2013. Праверана 17 October 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мячэці Бахрэйна
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Каран
Катэгорыя·Музеі рэлігіі