Дом Гамбрынус (венг.: Gambrinus-ház) — помнік архітэктуры ў горадзе Шопран, Венгрыя. Размешчаны на Цэнтральнай плошчы горада (Fő tér 3) і ў наш час спалучае ў сабе стылі готыкі, барока, ракако і рэнесансу[1].
Дом у гатычным стылі быў пабудаваны па загадзе венгерскага караля Жыгманда Люксембурга ў 1422 годзе. У XV стагоддзі яго займала гарадская ратуша.