wd wp Пошук:

Дом Біргера

Дом Біргера — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 10 (гістарычная Праабражэнская). Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

План сядзібы дома. ХІХ ст

У канцы XIX стагоддзя (каля 1895 года) мінскі купец Лейба Біргер пабудаваў тут мураваны двухпавярховы жылы дом. Будынак быў накрыты двухсхільным дахам. З боку вуліцы Праабражэнскай быў створаны праезд ва ўнутраны двор, перакрыты скляпеннямі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны стрымана і аформлены лапаткамі з простым дэкорам. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, а на другім — лучковыя без ліштваў. На першым і другім паверхах будынка знаходзіліся жылыя пакоі. Акрамя таго, у двары размяшчаўся двухпавярховы мураваны флігель і іншыя гаспадарчыя пабудовы[1].

У 1909 годзе ўсе будынкі і збудаванні набыў мінскі мешчанін Моўша Гальдштэйн. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў галоўным жылым доме было тры кватэры, у адной з іх пражывала сям’я гаспадара[1].

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры[1].

Былыя дамы Вульфа Мазо (па цэнтры) і Біргера (наступны за ім) ў час вайны

У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Біргера не пацярпеў і цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне канца XIX — пачатку XX стагоддзяў[1].

Архітэктура

Забудова вуліцы. Дом № 10 крайні справа

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Аконныя праёмы па 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Плоскасць галоўнага фасада расчлянёна лапаткамі. У вуглавой частцы — арачны праезд. Выкарыстоўваецца як жылы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 10 ДОМ МАСКАЛІКА

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1890-я ў Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890-я гады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)