wd wp Пошук:

Дом Амалье

Дом Амалье (катал.: Casa Amatller) — барселонскі будынак у стылі паміж неаготыкай і мадэрнам. Свой цяперашні выгляд атрымаў паміж 1898 і 1900 годам па праекце архітэктара Ж. Пуч-і-Кадафалька.

Дом Амалье знаходзіцца на вуліцы Пасеч-дэ-Грас (Passeig de Gràcia, 41) у раёне Эшампле побач з домам Бальё і домам Леа Марэра і разам з імі з’яўляецца часткай «Кварталу нязгоды», названага так з-за стылістычнай неаднастайнасці будынкаў.

Дом, пабудаваны ў 1875 годзе, у 1898 годзе быў набыты кандытарам Антоніа Амалье і яго рэканструкцыя была даручана архітэктару Ж. Пуч-і-Кадафальку. У ходзе работы, у якой ўдзельнічала цэлая група мастакоў і майстроў прыкладнога мастацтва, была выкананая перапланіроўка і мастацкае афармленне дома. Будынак мае незвычайны ступеністы франтон, а на яго фасадзе размешчаны алегарычны партрэт домаўладальніка.

У 1976 годзе каралеўскім указам дом Амалье быў абвешчаны помнікам нацыянальнага значэння.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Барселоны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі мадэрн