wd wp Пошук:

Дом Адаміні

Дом Адаміні — будынак у Санкт-Пецярбургу на вуглу Марсава поля і набярэжнай ракі Мойкі, помнік архітэктуры федэральнага значэння.

Самы паўднёвы будынак квартала на заходняй мяжы Марсава поля. Ад імя заснавальніка купца Антонава будынак часам называюць домам Антонава, а агульнапрызнаную назву дом Адаміні атрымаў ад імя яго архітэктара, Даменіка Адаміні. Трохпавярховы даходны дом быў пабудаваны на трапецападобным участку, набытым Антонавым у сям’і Сцяпана Апраксіна. Вялікая аснова трапецыі выходзіць на Марсава поле, меншая — на Аптэкарскі завулак. Фасады будынка аформленыя цэнтральнымі рызалітамі, другія і трэція паверхі якіх упрыгожаны васьмікалоннымі порцікамі. Паўднёвы фасад замыкае перспектыву канала Грыбаедава ад Неўскага праспекта, від быў часткова перакрыты пасля пабудовы Спаса на Крыві. Паўднёва-ўсходні вугал будынка скруглены, 2 верхнія паверхі ўпрыгожаны пілястрамі. Па перыметры будынка праходзіць пышны ляпны фрыз, на порціках і паўднёва-ўсходнім вугле — з грыфонамі. Першы паверх паўднёвага фасада Антонаў збіраўся выкарыстаць для гандлю, і таму ён аформлены аркадай.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Даходныя дамы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга