wd wp Пошук:

Дом Ідэльсона

Дом Ідэльсона — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 17.

Гісторыя

Трохпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў пачатку XIX ст. як жылы. Належыў Ідэльсону. Меў падвал, мезанін і двухпавярховы флігель на два пакоі. На першым паверсе размяшчаліся гандлёвыя крамы, у тым ліку суконная крама Марголіна, кніжная і пісчапапяровая крамы Арона Ліўшыца, мануфактуры І. Э. Маргоніна; другі паверх выкарыстоўваўся як жылы, з гандлёвымі крамамі на першым паверсе, трэці паверх займалі жылыя кватэры. У 1924 г. дом нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер адміністрацыйны- жылы будынак[1].

Зноскі

  1. Некаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першамайская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь